Персанальная выстава Марыі Кулецкай пачала работу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

05.11.2025
Сёння, у першы дзень работы выставы «Любы сэрцу край Пружанскі», знаёміла школьнікаў са сваёй творчасцю сама Марыя Мікалаеўна Кулецкая. Народны майстар Беларусі расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра тэхніку малявання на шкле, прадэманстравала свае работы.

Дарэчы, убачыць на выставе можна таксама акварэльныя малюнкі, саламяныя вырабы, лялькі і свістулькі, паясы, выцінанкі, зробленыя рукамі Марыі Кулецкай.



Выстава будзе працаваць у Пружанскім палацыку да 14 снежня, а прымеркавана да 75-гадовага юбілею Марыі Кулецкай. Народны майстар Беларусі адзначыць яго 26 лістапада. Спяшайцеся пазнаёміцца з унікальнымі творамі!



Мы ж дзелімся атмасферай , якая панавала ў палацыку сёння. 

Таксама запрашаем паглядзець reels у нашым Instagram @visitpruzhany.

поделиться в: