У суботу, 11 кастрычніка, у Пружанах адбыўся традыцыйны сельскагаспадарчы восеньскі кірмаш.
Шматлікіх пакупнікоў, а гэта былі жыхары і госці горада, парадаваў выбар тавараў. Набыць можна было літаральна ўсё: ад капусты і агуркоў да адзення і рамесных вырабаў.
Не забыліся арганізатары і пра забаўляльную праграму, якую падрыхтавалі работнікі культуры Пружаншчыны.
Эмоцыі і яркія моманты кірмаша мы сабралі ў нашым reels. Глядзіце і падпісвайцеся на @visitpruzhany у Instagram.







